Вера Расеi

Валерий Познякевич
Праваслаўе ўратуе народы
Ад вялікай бяды і спакусы.
Той хто верыць, здабудзе свабоду
І вялікую міласць Ісуса.

Па дарогах Тартарыі белай,
Што пакрытая  лёдам і снегам,
Крочаць вернікі... Іхняя вера
Песняй вечнаю цягнецца следам.

"--Хто да нас? Далучайцеся, людзі! --
Гучна вымавіў хлопчык з абразам.
-- У малітве мы веру здабудзем,
Праз яе мы ўратуемся разам".

І пачнецца вялікая эра
Тых, хто зерне вясною пасее.
Сыйдзе з неба магутная вера,
Ад якой расквітнее Расея.