Увосень

Анна Атрощенко
Восень зноў плача бясконца,
Дождж разбудзіў цішыню.
Знікла за хмарамі сонца,
Промні пакінуць зямлю.

Лецейка ўспомнім і спёку,
Кветкі духмяных рабін,
Водар мы чулі здалёку,
Нам не забыць тых хвілін.

Жоўтымі будуць нізіны,
Дрэвы ў садочку, кусты.
І паплывуць успаміны
Сярод лістоты, слаты...