Першы снег

Анна Атрощенко
Танчыць ля вярбіны
Сёння белы пух,
Родныя мясціны
Ткуць шмат завірух.

Снег ляціцць па полю
Прама, не наўскос,
Адчувае волю,
Скача да нябёс.

Не відаць нічога
У такі буран,
Знікла зноў дарога,
Як чужы падман.

Будзе і адліга,
Нават капяжы.
І прабегла мігам,
Восень ля мяжы...
           2016 г.