А СНЕГ IДЗЕ I IДЗЕ...

Ирина Беларусова
А СНЕГ ІДЗЕ І ІДЗЕ...
 
  Прывітанне, Новы Год, новы дзень, новае шчасце. Новае шчасце... вызывае ўсмешку. Але, як кажуць - з песні слоў не выкінеш. Новае, дык новае, тут бы са старым разабрацца. Трэба глянуць, што за акенцам робіцца. Снег!... Мяккі, чысты, пушысты, як у сённяшнім сне: Я стаяла пасярод поля, а з неба падаў снег. З кожнай хвілінай ён станавіўся мацней і мацней і зусім хутка перарос у вялізныя, бліскучыя гурбы. Было так прыгожа! А болей я нічога не помню...
  Што гэта я?... Шмат спраў, а я застыла ў любаванні.
— Ёсць такое правіла, — казаў Маленькі прынц.
— Устаў наранку, умыўся, прывёў сябе ў парадак — зараз жа прывядзі ў парадак і сваю планету.
  Правілы на тое і правілы, каб іх ведаць і выконваць.
  Але!... Справы трошкі пачакаюць, а кубачак духмянай кавы - не...
Божа, як смачна, як утульна ад паху кавы, ад снегу за акенцам... Каб так было заўжды!... Але, "перш папрацуй, а тады й патанцуй", "годзе цалавацца, пара і на хлеб старацца"...
- Выйду дому поклонюсь,
  Молча Богу помолюсь
  И пойду искать края,
  Где живет любовь моя,-
Ігрывы настрой у мяне... З ім  - наперад, у новы дзень.

  А снег ідзе і ідзе... Мяккі, пушысты... Ён добра ведае сваю справу - рабіць зямлю і душы людзей - белымі і чыстымі.
- Дзякуй, снег, дзякуй, мой любы анёл.

16.01.2017 г.