Птушкам

Кострома Лана
Сiнiчкам-сяброукам
     майструю сталоуку.
Ляцiце к вакенцу
     паесцi,пагрэцца.
Каб падсiлкавацца,
     частуйцеся сальцам.

Сям"i вераб"iнай
     зярнятак падкiну.
I жвавая спешка
     падорыць усмешку.
А лютыя сцюжы
     мы разам падзюжым!



(Прашу прабачэння за адсутнасць лIтары у
нескладовага).

Фотаздымак з Iнтэрнэта.
З удзячнасцю да яго аутара.