Пажаданне

Феликс Кац
1

Беларусь, мая Радзіма,
Дарагая вязка слоў…
Зелянее клін азімы
Пасярод тваіх снягоў,
Сонца свеціць, ды ня грэе,
Ленін курчыцца ад вей,
Ўсё яшчэ ляцяць яўрэі
Да ізраільскіх дзвярэй,
Час тужлівай каламуці
Накідаў вялікі стог –
Дай Бог, каб на Беларусі
Светлы розум перамог,
Шчасцем поўнілася хаціна,
І каб кожны быў здароў –
Беларусь – мая Радзіма,
Дарагая вязка слоў!...

2

Народ беларускі, жадаю табе шчасця –
Беларусь – маці, Лукашэнка – бацька!..