Паэта не бывае без кахання

Евгений Пешко
Паэтаў не бывае без кахання
Без музаў не бывае песняроў
І кожны твор, хоць лірыка, хоць драма
Заўжды уплецены ў нечыю любоў.

Мільёны вершаў напісаны пра каханне
Усіх радкоў ласкавых не злічыць
Там кожны знак пяшчотай прапітаны
І кожнай літарай нам аб адным крычыць:

“Цябе кахаю! Ты адна на свеце!
З табою поруч ўсё жыццё хачу прайсці!
Ярчэй ўсіх зорак ты на гэтым свеце!
Гатовы горы, моры, акіяны за цябе скарыць!”

Мільёны вершаў напісаны пра каханне
І мне таксама сэрца аб адным баліць
Ніхто не можа быць настолькі моцным
Каб жыць і не кахаць, каб жыць і не любіць!

Цябе люблю, калі ты адзінока…
Цябе люблю, калі ўзаемна ты…
Цябе люблю, калі ты побач будзеш крочыць,
Калі і сам ужо стамлюся увысь ісці.