дзень дваццаць сёмы

Виктор Шатило
Злямантуюць! Замарозіць!
Халадэча дзень пры дні!
І данесліся пагрозы
З боскай вернай вышыні!..
Дрэвы беллю - маладыя -
Колькі ляску? колькі слёз?..
А маўчаць, i залатыя.
Калі лашчыць іх з нябёс!..
Прыблакіціліся сцежкі.
Прычасаліся двары.
Точыць шэрань нават дзежкі.
Хаты, пуні, - дудары...
Толькі морам палосы!..
Ноччу - вока: даліні.
А за полем ткуцца росы.
Унікаюць праз агні...