З Новым годам!

Анна Атрощенко
  Вось і знікае апошняя нядзелька ў бягучым годзе... Стары годы паціху развітваецца з намі, а на парозе -- новы, 2017-ы год. Якім ён будзе? Вядома ж, не ўсё залежыць ад нас. Пажадана, каб быў  шчаслівым, радасным, багатым. Але ніхто не ведае, што чакае нас наперадзе. Галоўнае, каб усе родныя і блізкія людзі, сябры і сяброўкі па літаратурнаму цэху, землякі, суседзі па лесвічнай пляцоўцы -- былі жывымі, здаровымі і шчаслівымі!