дзень дваццаць пяты

Виктор Шатило
Упершыню захаладала.
Каркаваліся бары.
Неба чырванню зматала,
Калі дзень шпурнуў вятры...
А пярвей каты, сабакі.
Пераймаліся - клубок.
Гусі, куры, небаракі,
Нат скрывавілі сняжок.
І наскрозь прадзьмула птушак.
Стрэхі хат, каб вераб'і,
Гурбай дахавых вірушак
Не маглі замовіць "пі"...
Мацаваўся вільгі снежань.
Непрымальна запякло.
І без выбару. Без межаў.
Вёска, горад ці сяло.