дзень дваццаць другi

Виктор Шатило
Ты чадзенне незямное.
Ты - суцэльная мана...
І таму цяпер са мною?
Значыць, ты - мая віна.
Спаланіла мае думкі,
Траўнем - сэрца і душу!..
Наталяліся гатункі.
Іх я, чары, варушу.
Вышыні не да спакою?
Каб сталець, шукаюць Лёс...
Звіўся некалі табою.
Ад ласкавасці да слёз!
Вось прайшла вястуння, кажа:
"Вы абвенчаны у век".
Але дзе СВАБОДА наша?
Варажбітны чалавек?!