По картине Валерия Шкарубо Вечер

Соловьёва
Шэры, шэры адвячорак.
Дзень пайшоў ужо за смерцю.
Не зрабіла я нічога:
І пагана, прыкра ў сэрцы.

Неба - футраю шыншылы.
Серабрыстыя сняжынкі.
Не к дабру душа заныла:
Замяло ўсе сцяжынкі.

Чорным кубікам калодзеж.
Разгуляўся ў полі вецер,-
У спагадзе і лагодзе
Не ўсе жывуць на свеце…