Кружляе квола вальсам...

Милая Виталия
Кружляе квола вальсам,
карункамі кладзецца,
маркоце замінае
пранікнуць ў маё сэрца,

ці падае, ці йдзе,
прыроды летуценне,
ён душу захапляе
зімы заспакаеннем.

Натоліць асалода,
нібы была заўвек.
Свет белым захінае
нясмелы першы снег.