А. С. Пушкiн. Дэман

Виктор Шатило
У тыя дні, калі яскравы
Шчэ не крануў адкрыццяў я -
Дзявочы позірк, шум дубравы,
Начныя спевы салаўя, -
Калі пачуццяў гонкіх ткацтва,
Свабода, слава і любоў,
Натхненне росквітам мастацтва
Так моцна хвалявалі кроў,
Часы надзей і летуценні
Праз сум знянацку ачарніў,
Тады якісьці злобны геній
Таемна дзверы адчыніў.
Былі пакутай нашы стрэчы:
Яго ўсмешка, дзіўны гляд,
Яго размовы, каб пярэчыць,
Душу атручвалі да пят.
І неспатоленым карценнем
Ён лёсаноснасць адвяргаў;
Ён бачыў гожае трызненнем;
Ён і натхненне дакараў;
Не верыў ён любві, свабодзе;
На жыцце пасмешліва глядзеў -
І анічога ў прыродзе
Блаславіць ён не хацеў.



(1799~1837)