дзень сямнаццаты

Виктор Шатило
На пагорках - квет, раздолле,
Гаманлівая дзятва;
На пагорках правіць воля -
Поле снежнага святла!
І міхцяць лясы, узлескі;
Ружай - квеціць небасхіл!..
І скрыпяць лядком пралескі.
Нехта круціць белы пыл...
Дзецям роднасць, радасць вёсцы;
Пыха, смехі; сельчукам,
Што гукаюць, рэха вёскі, -
Край - шчаслівы вечны гам!
Скрозь агніць: былыя гоні.
І штыкетнік, і слупы.
І звіняць у снезе коні,
Як бярозы, як дубы...