СУМ

Анна Атрощенко
Госпадзі, памілуй...
чаму свет такі?
У краёчку мілым
зараслі шляхі.

Там няма ўжо хаты,
роднага вугла...
Не крычыць араты
на свайго каня.

Не смяюцца дзеткі,
песень -- не чуваць!
У лясочку кветкі
полымем гараць...
            1996г.

Мастачка Галіна Сямёнава-Рамадзіна, Расія.