дзень трынаццаты

Виктор Шатило
Закружляўся, над страхою
Маразяны першы снег!
Шэрань пуняю глухою -
Ад паўднёвых птушак бег...
А сабой з'ярчэла далеч.
Аддавала срэбны дым.
Туманоў, прачулы паніч,
Нікавеў, паўстаў сляпым!..
Ледзянелі ўсе дарогі.
Ператокі ад вады.
І, здавалася, бярлогі -
Шклом схаваныя клады:
Вынікалі, дзе ступаеш,
Кладкі, ссечанай трухой.
Іх аскепкі азіраеш.
Думкай ліпкай і сухой...