дзень дванаццаты

Виктор Шатило
Дзе ты, вонкае каханне,
Акрылёны божы лёс,
Хоць спазніўшае - спатканне,
Дар каханню ад нябёс?..
Зноў цалую фотакартку,
Прытуляю да грудзей.
А душа не ў парадку -
Вэрхал думак, а надзей...
Аглянуся - вось ты, побач.
Усміхаешся, завеш.
Дык таму на сэрцы горыч?
Сэрца, што ж ты не спяеш?!
Зноў кідаюся ў роспач:
То квітнею, то гару...
"Дык чаму на сэрцы горыч?" -
Ціха-горка гавару.