Чэрвень, ліпень, жнівень...
Кветкі і цяпло.
Зелянеюць нівы,
І кіпіць жыццё.
А птушыны гоман
Лашчыць чуйны слых,
Да драбніц знаёмы
Сэрцу кожны штрых.
Сонейка, бы човен
Залаты плыве,
Радасцей свет повен,
Бо тут Бог жыве!
1998г.