дзень адзiнаццаты

Виктор Шатило
Ахіналася прастора
Крохкім нерушам зімы:
Чарным смелым, лёгкім морам
Наталяліся дамы...
Але штось вяло чужое -
На зямлі - расталы снег;
Штось плыло і незямное -
Ну, як раптам хмарак смех!
Укрывалася прастора.
Пахіліліся кусты.
І дрыжэлі, гэтым морам,
Несхаваныя лісты.
Але снег і затрымаўся.
Гнутка стыў на тых кустах
І зімою заляцаўся
Ясніць плямкі ў вачах!..