Не сумуйце!

Анна Атрощенко
Не сумуйце. Не плачце ніколі!
Бо не вернеш былое ніяк...
Хай блукае самота ў полі,
і знаходзіць нам правільны шлях.

Хай вясёлымі будуць дзянёчкі,
І даўжэйшым у кожнага век!
Хай салоўка спявае да ночкі,
каб шчаслівым стаў зноў чалавек...
(1998 г.)