дзень дзявяты

Виктор Шатило
Варажылі пасялкоўцы
На плаксівую зіму:
Гарадскія і вяскоўцы
Наракалі на зіму!
Дзеці марамі хадзілі.
У прыгнечаных дварах.
А бязрадасна насілі
Лыжы, палкі на руках...
Вецер гнаў сухое лісце.
Клаў шматкамі пад гару.
Нечым ляпне, страпне, свісне.
Узарэ бяроз кару.
На ўзлеску цемрай ночы.
А на полі - сухавей...
Дзе, раптоўна, зыркнуць вочы
Тумановасці, завей.