дзень сёмы

Виктор Шатило
Чарадой сплываюць ранкі.
Шыраць стужкі стала дні...
А зіма не села ў санкі,
Бы згарэла на агні!..
Пагудзела белай мухай.
У гасцёўні ды барах.
І хоць кроплю б завірухі -
Толькі восень у вачах!
Ні надзей, ні прывітанняў,
Ні пасмешкі ў адказ -
Толькі зрэдку скавытанне,
Дзе аблокі - напаказ...
Толькі чорныя дарогі.
Толькі лёсткія дажджы.
І птушыныя разлогі.
Без страхі, сярод імжы.