На агнявым рубяжы

Виктория Жданович
На агнявым рубяжы
Зноў мы спаткалiсь з табою
Гэтай мiрнай вясною,
Як i калiсь на мяжы…
На агнявым рубяжы.

На агнявым рубяжы
Зноў ты мяне ўзяў за руку.
Ад моцнага сэрца груку
Усё замерла ў душы
На агнявым рубяжы.

На агнявым рубяжы
Зноў мне чытаеш вершы,
Як i тады, у сорак першым;
Зноў гаварыш: «Не дрыжы!»
На агнявым рубяжы.

На агнявым рубяжы
Ты мне ўсмiхаешся сумна.
Ад гукаў стральбы шумна…
I вось: нiводнай душы
На агнявым рубяжы.

На агнявым рубяжы
Тваё сэрца больш не б'ецца,
А маё – да цябе iмкнецца
Праз пекла i праз дажджы…
На агнявым рубяжы…