Апошняе пакаленне

Виктория Жданович
Гiнулi, памiралi
Для таго, каб ты жыў,
Галовы свае паклалi,
Каб мiр усюды быў.

Дзеля Вялiкай мэты,
З-за любовi да Айчыны
Iшлi на жудасць гэту
Старыя, малыя, жанчыны…

Крывi пралiвалi многа,
Слёз – i таго больш.
Прасiлi людзi ў Бога,
Каб не было горш.

Не забудуцца тыя iмгненнi,
I не загояцца раны…
Мы апошняе пакаленне,
Што бачыла ветэранаў.