дзень чацвёрты

Виктор Шатило
Запаліў я ціха свечку -
Свет замільгаў на сцяне...
І ў гэтым свеце свечкі
Ты прыбачылася мне
У блакітна-белых строях,
З белай ружай у руках!
Зноў у восень, зноў у мрою
Перайшла ты на вачах.
Да цябе цягну я рукі.
Моўчкі вуснамі лаўлю.
І душы памчалі гукі,
Каб сказаць табе "люблю"!
Як жа ветла, як жа ціха,
Ні дажджынак, ні вятроў.
І само сыходзіць ліха,
І сама цвіце любоў!..