дзень трэцi

Виктор Шатило
Мокра. Шэра. Спазаранку
Золак толькі заімжэў -
Вецер смецце гнаў ад ганку
І ў вокнах выў, звінеў.
Разлілася восень - мора
У сапраўдны час зімы.
А падумалі: прастора
Паплыла, плывуць дамы...
І здавалася: сяльчане
Паміж небам, у вайне,
Бо ганебнае маўчанне
Стала ціснуць у цане...
А ліло ж бы з лістапада,
З недаспелае вясны!
Працякалі гумны, хаты.
Мо, за грэх, мо без віны.