Безджежскiя фартушкi

Валентина Ментуз
Ох, свет вялікі - цудаў ёсць не мала:
Сады, калосы, замкі, маякі...
А я стаю зусім зачараваны -
Перада мною, проста, фартушкі.

Ні золатам, ці срэбрам вышываны,
Ні слуцкія, вядома, паясы,
З якой любоўю пралі іх і ткалі,
А потым вышывалі для душы!

Схілялася дзявочая галоўка,
Снавалі рукі нібы матылькі,
Лажылась нітка роўненька і лоўка,
Рамонкі расцвіталі, васількі.

Зялёны колер, сіні, палымяны,
Сам беласнежны - сімвал чысціні,
Ляглі вяночкам на фартух ільняны
І сонца колеры, і матухны-зямлі.

Хай месца фартушку і не ў палацы -
Убор мужыцкі, але ўсё ж які!
Такая прыгажосць і не для працы -
На свята, на вяселле, да царквы!

Хто мог прадбачыць, што яго чакае -
Былое, пэўна, не вярнуць назад...
Не стан дзявочы сёння абнімае -
Ён дарагі музейны экспанат!


"Безджежскія фартушкі"- музей в д. Бездеж Брестской обл.