Звяры

Вероника Крупица
У чым мой сэнс? У чым мая патрэба?
Чаму існую я каторы год?
Мне б узяць усё. І ўсё ўзняць да неба,
Я ведаю: там жыццёкарагод.
 
Там крылы расчыняюць дзесьці дзверы
У салодкае, чаканае жыццё.
Мы іншыя хаваемся – я веру:
Пад вагаю складаных жорсткіх дзён.

Збягаць ў свет прыдуманых малюнкаў
Мне вельмі лёгка, што не гавары.
Але і там да сэрца раняць думкі,
Мяне і там катуюць
Звяры.