М. Ю. Лермонтов. Сябру

Виктор Шатило
"Да лепшых дзён!" - на развітанне
Ты руку сціскаючы казаў;
І доўга я тых дзён чакаў,
Ды быў падмануты чаканнем!..

Мой мілы! адцвілі яны,
Так шчасця ў будучыні мала!..
Я помню радасныя дні,
Але што помню, то й прапала.

Мінулае некарысна нам.
Такі маяк, імглой начною
Над кіпень-безданню марскою
Наш шлях падкажа берагам.

Калі на чоўне, адзінока,
Сядзіць спалоханы плывец
І бачыць - бераг недалёка,
Бліжэй убачыць ён канец.

Не! спакушаць марай дарэмнай
Хворае сэрца - усё адно;
Толькі кранае сон эдэмны,
Ужо ачуняла і яно!



(1814~1841)