Успомн1!

Анна Атрощенко
Успомні пра мяне, каханы,
хоць восень зноўку на парозе...
Адзіным рэхам мы з'яднаны,
але згубіліся ў дарозе.

Калі самотны -- мяне ўспомні,
павер: адразу адгукнуся...
Прышлю пяшчоту табе, промні,
маліцца буду ў Беларусі...

(Экспромт, 7.11.2016.)