Матул1

Анна Атрощенко
Дзень чамусьці выдаўся бядовы,
і трымціць зноў лісцік на вярбе...
Дзе знайсці мне, мама, тыя словы,
каб пачула сёння ты мяне?

Успамінкі паплывуць, як хвалі,
у дзяцінстве шмат было надзей,
Здзейсніць іх праблемы не давалі,
людзям усміхалася радзей.

Дабрыня была ў тваім паглядзе,
шмат дарыла людзям ты святла.
Верыла, што там, на даляглядзе,
нас чакае толькі цепляня.

І праблемы цябе не сагнулі,
працавала ў полі дацямна.
Бесклапотнай не была зязюляй,
вырасціла дзетак ты адна!

Пражыла жыццё сваё свядома,
горыч не патоплены ў віне.
Адзінока мне, мамулька, дома,
зрэдка цябе бачу толькі ў сне...
                2.09.2016.