И. Анненский. Жаданне

Виктор Шатило
Калі да ночы стомленай рукой
Даару я сваю паласу,
Зажадаю прайсці праз пакой
У кляштар на лясную касу,

Дзе бы кожнаму ўзнік я слугой
І тварэнню боскаму брат,
І каб сосны вакол, як сад,
А на соснах сняжніца красой...

А калі нада мной зазвініць
Медны звон бясконцай начы,
Адпусціць у халодны граніт
З песні плач лучынкі-душы.



(1855~1909)