Дай спазнаць мне Тваю любо...

Наталька Бурдун
Дай спазнаць мне Тваю любоў,
Дай адчуць Тваю аслоду,
Дай мне блізка Цябе пабыць,
Дай застацца з Табой назаўсёды!

Дай мне сэрца сваё адкрыць,
Дай рашучасці, дай святла мне,
Дай дачкою Тваёй мне быць,
Дай да іншых мне быць пасланай!

Дай любові мне, каб змагла,
Я і Ты, для іх быць любоўю!..
Дай мне гэтай любоўю жыць
І з усімі дзяліцца Табою!..
10.02.2016