Сухмень

Анна Атрощенко
Зноў на вуліцы сухмень,
і засох лісток.
Вецер кіне яго ў цень,
нібыта клубок.

Знікне сонейка цішком,
Вечар зазірне.
І адразу шэры дом
стаў нябачным мне...