У адным сяле

Елена Шамрова
  "Бо толькі Я ведаю намеры, якія маю пра вас, кажа Гасподзь, намеры на дабро, а не на зло, каб даць вам будучыню і надзею"
Ерамія 29:11.

На зямлi пад мiрным небам,
на сядзiбах, поўных хлебам,
у адным сяле, як раз,
жыў Рыгор, а з iм - Панас.

Быў Рыгор такi лагодны,
добры, хоць да ран кладзi,
а Панас зусiм нягодны,
i на крок не падыдзi.

Толькi сонейка зайграе,
песню запяе Рыгор -
Бога так ен праслаўляе,
едзе у лес,нарэзаць дроў.

А Панас - той спазаранку
ўсе пад нос сабе бурчыць.
Злосна крутане "баранку",
тармазамi, запiшчыць.

На змярканнi вечар росны.
Песнi зноў Рыгор пяе.
Не стрываў Панас i злосна
дзверы зачынiў свае.

- I чаму ён толькi рады?
Гол як сокал, а - спяваць?!
Пачакай жа, дам я рады
i застаўлю замаўчаць!

З-за фiранкi назiрае.
Толькi хату той закрыў,
да каня ён падбягае,
адвязаў i адпусцiў.

Глядзь  Рыгор ў акенца:  скача
конь яго. А як дагнаць?!
А сусед над   iм рагоча:
- Што, не хочацца спяваць?!

Вось задача дык задача!
Хто параiць, як тут быць?!
Ен iдзе i чуць не плача
- Божа любы, што рабiць?!

Ведаю, мяне Ты чуеш,
я   прашу:  дапамажы!
Веру Ты маю гартуеш,
нiбы золата ў пячы.

Вераснеўскi цеплы вечар.
Недзе гукае сава.
Лес накрыў смугою плечы.
...А каня нiдзе няма.

Тут зiрнуў Рыгор у неба:
зоркi водзяць карагод;
месяц, нiбы лустка  хлеба,
хоць бяры, кладзi у рот.

Хараство кругом! Ды толькi
песнi болей не чуваць...
Хай жа будзе Твая воля!
Больш не буду сумаваць!

Ты даеш, Ты забiраеш.
Што я нюнi тут развеў?!
Ты ў руках Сваiх трымаеш
неба сiняга шацёр.

Песню заспяваў ен зычна,
аж спужаў на дрэве птах.
Неузабаве з лесу выйшаў
i забыў  пра ўсякi страх.

Так прыйшоў да саёй хаты,
у сэрцы радасцi пауно.
I забыў, хто вiнаваты,
хто зрабiў такое зло.

Ля стажка - якое дзiва -
сена спраўна конь жуе!
Гэта, Божа, Твая мiласць!
Любы мне шляхi Твае!

Раптам  чуе - стогне нехта
i жалосна так заве.
Асвяцiў Панаса месяц
каля лавы ў траве.

- Чуць не акалеў, дарэчы,
мабыць, я зламаў нагу.
Узяў Рыгор яго на плечы:
- Пачакай, я памагу!

У пасцель паклаў - няйначай,
ногi вымыў i абцер,
чай падаў яму гарачы...
- Як ты можаш так, Рыгор?!

- Што за чалавек такi ты?
Спраўды, есць з табою Бог!
Не крыўдуй, я вiнаваты!
Будзем сябрамi з табой!

Што за конь шашою мчыцца?
Песня чуецца здалек!
Хто памог iм прымiрыцца?
Ну, вядома, толькi Бог!