***

Твой Шепот
Калі некуды хутка бегчы
І ў вачах светлякоў няма,
Сум адразу кране за плечы,
Азірнешся – зусім адна.

Што рабіць, калі мучыць нешта?
Калі ногі дамоў не йдуць…
І сваёй несапраўднай смешкай
Нават некага падмануць!

Калі сябар твой – ліст паперы,
І яго ты камячыш зноў.
Твой слухач – цішыня ў квартэры,
Для астатніх ня маеш слоў.

І пра што тут казаць нарэшце?
Мала думак, эмоцый нуль.
Калі некуды хутка бегчы, 
Уцякай назаўжды адсюль.