Цеплыня, дабрыня i спагада

Анна Пикуза
Цеплыня, дабрыня і спагада
Ты - праменьчыку кожнаму рада
Ты - святло ў далёкім акенцы
Я галоўку хілю на каленцы
Да цябе, каб пастрыжаным косам
Шкадавала,маліла нябёсы
За жаночую цяжкую долю
Мама, маці, матулечка, Воля.