Пытанне праз гады...

Анна Атрощенко
Кажуць людзі: "Вінавата."
Горкім лёс стаў для мяне...
І старая твая хата
не мільгае ўжо ў акне.

Вінавата. Вінавата.
Як прызнацца мне табе?
Думак розных зноў багата,
сцежку бачу толькі ў сне.

Вінавата. Вінавата...
Быў каханы, дарагі.
Снег ляціць, нібыта вата,
замятае ўсе шляхі.

Вінавата, Вінавата.
Ты скажы:"У чым віна?"
Ты чужы... А твая хата
мяне кліча зноў яна!