Вы прабачце мяне, мае родныя людз...

Ирина Беларусова
ВЫ ПРАБАЧЦЕ МЯНЕ, МАЕ РОДНЫЯ ЛЮДЗІ...

Усё смецце душы, адкрыта, прад Богам,
Пакладу на паліцу і заплачу наўзрыд.
Слёзы капаюць, льюцца ракой на падлогу,
З імі цячэ і ручай старых крыўд...
Вы прабачце мяне, мае родныя людзі,
Калі ненарокам пакрыўдзіла вас.
Спадзяюся, што разам, доўга мы будзем,
Збяромся, як-небудзь, у добры восеньскі час.
Пачастую ўсіх смачнай хатняю стравай
І бакалам сухога хмяльнога віна.
Заблішчыць маё сэрца зоркай яскравай,
Што люблю, зразумею, што я не адна...
--------------------------------------------
Усё смецце душы, адкрыта, прад Богам,
Пакладу на паліцу і схілю галаву...
Мае родныя людзі, не судзіце вы строга,
Усіх вас шкадую і шчыра люблю.

21.08.2016 г.