Жнiвеньскае развiтанне

Ядвига Довнар
Выплакала воблачка ўсе вочы,
І на дзень пазбавілася слёз,
Жнівень па расе няспешна крочыць
У абдымках клёнаў і бяроз.
Ды замкне ён хутка ў  лета дзверы,
І на год схавае ў куфар ключ,
Зладзіць спрытна з туманоў шпалеры,
Упрыгожыць дываном зямлю.
Лёгкай павуцінкай-выцінанкай
Жнівень наваколле ахіне,
Верасень сустрэўшы ясным ранкам,
Шчыра прыхінецца да мяне...

11.08.2014  Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)