З налiтых залатых каласоу,
З сiнявокiх крынiц и рэк,
З пералiвiстых галасоу
Выплятаецца абярэг.
З ромбау, рысачак, ясных зор,
Скрозь бялены хвалены лен
Праявiуся цудоуны узор,
Мае сэрца узяу у палон.
Сонца чорна - чырвоны знак
Ярка свецiць ва усе бакi.
Упрыгожылi андарак
У жыце сiнiя васiлькi.
Вытку зорачку - васьмiрог,
Каб у хаце - дзiцячы смех.
З маслам, медам каб быу тварог.
Дапаможа хай абярэг!