Папараць-кветка

Валентина Ментуз
Ночка купальская летняя цёмная,
Сполах маланак і грому раскат,
Ночка купальская, ночка чароўная,
Дзе тваю кветку шукаць?

Папараць-кветку, кветку шчаслівую -
Тую, што ў поўнач цвіце,
Сэрцу дзявочаму, сэрцу рупліваму,
Хай гэта ноч прынясе.

Полымя вогнішч купальскіх іскрыстае
Зоркамі ў небе гарыць.
Мара дзявочая светлая чыстая
Птушкай да зорак ляціць.

З кветак духмяных вяночак яскравы
Лёсу насустрач плыве па рацэ.
Хай жа на шчасце дваім закаханым
Папараць-кветка, як зорка, цвіце.