" Не забываецца той урон, не зарастаюць прагалы,
- Дзеці, вы вывучылі урок?..." А.ВЯРЦІНСКІ.
-Дзеці, мы пачынаем сёння ўрок,
Тэма не новая - паўтараем:
Правапіс іншамоўных слоў-
Пішам і запамінаем:
Электрафікацыя, станцыя, радыяцыя...
Словы ўжо не чужыя нам,
Знаёмыя ўсім да болі,
Чорнай болі Палескіх Хатынь,
Што сталі такімі міжволі.
Яны не згарэлі у агні вайны,
Чорным не сталі дымам,
Яшчэ і сёння стаяць яны
Помнікамі нежывымі.
Глядзяць на буйства красак зямлі
Знічкамі аканіц пустымі,
Чакаюць - дзе іх гаспадары,
Чаму пра іх забылі?
Вецер гаспадаром на гнілы парог ,
Веснічкі ўсцяж адчыняе,
Вясна ідзе, зелянее мурог -
Зямля дарэмна чакае.
Дарэмна кліча росквітам траў,
Па восені яблыкам дорыць,
І сонца -як сонца, і дожджык з хмар,
І зорачка з зоркай гаворыць.
Ды толькі страшны Чарнобыльскі спрут
Спавіў зямлю і нябёсы,
Нябачны вораг радыяцыйных атрут
Скалечыў людскія лёсы.
Гэта і па ім Хатыні званы
Галосяць удзень і ўночы -
Сняцца людзям асірацелыя дамы,
Сняцца ледзь сплюшчаць вочы...
Дзеці, чакайце - звініць званок,
Заданне на дом запісалі?
Людзі, не забывайце страшны урок -
Каб болей ніколі не паўтаралі!
*В т. н. Зоне отчуждения на территории Республики Беларусь
находятся 96 покинутых населённых пунктов,где до Чернобыльской аварии
1986г. проживало 22 тыс.человек.