***

Анна Атрощенко
Які знаёмы далягляд?
Нібы разлукі не было...
Вітаю сёння лес і сад,
там птах расправіў зноў крыло.

А водар яблыкаў тугіх,
Малюе жнівень, як мастак.
І на сцяжынах дарагіх,
знайду ад восені ўжо знак... (экспромт)