Дарога

Клавдия Семеновна
Ізноў дарога. Водар лета ў твар.
Мне даспадобы даганялкі з ветрам,
Абдымкі з раздухмяненым паветрам,
Світальны ў росах вымыты абшар,
Калі з-пад разамлелай кучкі хмар
Пакоціцца ў блакіт ружовы шар!
І сцелюцца пад ногі кіламетры,
І расхінае даль тугія нетры.
Дарога - мне  цудоўны лёсу дар.

Душа спявае гімн Жыццю і Богу.
За новы Дзень. За Сонца. За Дарогу.

Чэрвень 2016