Плата

Татьяна Цвирко
Жыццё заплаціць спаўна
За думкі, жаданні, дзеянні…
Дарога ва ўсіх адна.
Па-рознаму кожны йдзе яе.

Заплаціць спаўна жыццё
За ўбачанае і за пачутае.
Пасцеле пад бок асцё
Або ў пярыну закутае.

Жыццё заплаціць спаўна
Якой – не ўгадаеш– валютаю.
За шчырасць налье віна.
За зайздрасць – віна…з атрутаю