Чаканне

Татьяна Цвирко
Тчэ трывога ўзоры над  душой:
Зноў вальсуе непагода зранку.
Памалюся ў цішыні святой,
На акне не захіну фіранку.
Утапіла вочы ў прастор:
Дзесьці там за сотні кіламетраў
Едзе па шашы і твой «матор»,
Падстаўляе твар жалезны ветру.
Думкамі цябе дамоў вяду.
Сцежку табе з зораў вышываю.
Адвядзе ліхую хай бяду…
Родны мой, я так цябе чакаю.