Настраёвае

Татьяна Цвирко
            

А жыццё не пачнеш спачатку
І памылак не выправіш, не!
Я ўжо выпіла да астатку
Келіх свой… Хто яшчэ мне налье
Спадзявання, цярпення, ахвоты
І развагі, і дабрыні,
І кахання, і кроплю пяшчоты?!
Ты?
Ды келіх і твой пусты!

                * * *