Подружка-лампа

Татьяна Цвирко
                * * *

Яна ведае шмат:
Як песні раскрывалі крылы на ўвесь пакой,
Як слёзы білі твар гарачым градам,
Як рукі шукалі прытулку на мілым целе,
Як сшытак глытаў дробныя семкі-літары
Аб добрым, аб крыўдным, аб балючым, аб перажытым…

Хто ж яшчэ ведае больш,
Чым мая аднавокая пільная сяброўка-лямпа?!

                * * *